Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 19 па 24 лютага ў школе праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры «Слова роднае — вечнасці след», прысвечаны святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы.🎀📚📝📖❤️

Магчыма, гэта і не нова,
Што слова – зерне на сяўбе,
А хто не любіць роднай мовы,
Той любіць толькі сам сябе…
С. Грахоўскі

19 лютага вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Квітней, родная мова!». Вучні ўдзельнічалі ў конкурсах, чыталі беларускія вершы. ❤️📚📝🙂🎀

Арганізавана выстава «21 лютага — Дзень роднай мовы».

Настаўнік: Цітова Анастасія Мікалаеўна.