Нядзеля беларускай мовы і літаратуры

У свеце вельмі многа розных моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова.

Не засталіся абыякавымі да гэтага свята нашы вучні. Дзеці чыталі вершы на роднай мове, стваралі плакаты, прымалі  ўдзел у гульнях і акцыях.